Выбарчая кампанія набірае абароты. У віляйчан яшчэ дастаткова часу, каб прыняць рашэнне і аддаць свой голас у падтрымку таго ці іншага кандыдата. Вялікая адказнасць кладзецца на плечы прадстаўнікоў участковых выбарчых камісій, а таксама жыхароў раёна.

Раённы камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» не застаецца ў баку ад важнай падзеі ў жыцці дзяржавы. Пацверджанне гэтаму – штогадовая падрыхтоўка і ўдзел моладзі ў выбарчых кампаніях. Традыцыйна грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» прымае актыўны ўдзел ва ўсіх сацыяльна значных падзеях раёна, вобласці, рэспублікі.
Раённы камітэт ГА «БРСМ» арганізуе шэраг мерапрыемстваў і акцый. 18 жніўня 2016 года ў гарадскім парку прайшла акцыя БРСМ «Твой дзень – твой выбар». Раённая моладзевая арганізацыя бачыць сваёй мэтай прыцягнуць юнакоў і дзяўчат да актыўнага ўдзелу ў адной з самых важных падзей у жыцці краіны ў гэтым годзе – выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
– Кожны малады чалавек павінен прыйсці 11 верасня 2016 года на выбарчы ўчастак і аддаць свой голас за будучыню краіны, у якой яму жыць, працаваць, будаваць сям’ю, – адзначыла першы сакратар Вілейскага райкама ГА «БРСМ» Анастасія Чарняўская.
Акцыя каля агляднай пляцоўкі, побач са скейт-паркам працягнулася яркім канцэртам, у якім прынялі ўдзел маладыя выканаўцы Вілейшчыны з узорнай эстраднай студыі «Экспромт» пад кіраўніцтвам Нэлі і Алега Зайцавых. Для ўсіх ахвотных таксама працавала студыя боды-арта Ільянскага аграрнага каледжа.
Вядучы мерапрыемства Кірыл Чэрнік перад кожным нумарам заклікаў моладзь і жыхароў Вілейкі прыйсці на выбары і тым самым зрабіць крок наперад у жыцці свайго раёна.
І сапраўды, актыўная жыццёвая пазіцыя – гэта неабходны элемент для паспяховай сацыялізацыі чалавека. Кожны з нас у сілах паўплываць на сваю будучыню.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 4462 раз

Дополнительная информация

Галерея изображений

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2019 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»