Молада – не зелена

Молада – не зелена

Навучэнцы школ раёна маюць магчымасць узяць удзел у рэспубліканскім творчым праекце "Молада – не зелена!".

У аснове праекта – дыстанцыйная акцыя-гульня "Молада – не зелена!", завочная школа юнкораў газеты "Пераходны ўзрост" (яе заснавальнікам з'яўляецца ГА "БРСМ"), рэспубліканскія творчыя конкурсы, акцыя "Пераходны ўзрост" запальвае зоркі" і злёт юнкораў падчас тэматычнай змены ў Нацыянальным дзіцячым аздараўленчым цэнтры "Зубраня".

У творчых конкурсах праекта прымаюць удзел члены БРСМ, заметкі якіх адбіраюцца для публікацыі ў газеце "Пераходны ўзрост" і на сайце www.pvz.by. Пераможцы вызначаюцца па выніках абмеркавання чытачоў газеты "Пераходны ўзрост" і наведвальнікаў сайта. Як правіла, юнакі і дзяўчаты пішуць пра справы ў сваіх пярвічках, дасылаюць фотаздымкі, у якіх галоўныя героі – актывісты маладзёжнай арганізацыі.

– З дапамогай гэтага праекта мы імкнемся падтрымаць таленавітую моладзь свайго раёна, даць ёй магчымасць развіць свае здольнасці і вызначыцца з выбарам прафесіі, – зазначыла першы сакратар раённага камітэта БРСМ.

Rate this item
(0 votes)
Read 3856 times

Additional Info

  • Автор: Анастасія Калодзінская

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»