У аснове праекта – дыстанцыйная акцыя-гульня "Молада – не зелена!", завочная школа юнкораў газеты "Пераходны ўзрост" (яе заснавальнікам з'яўляецца ГА "БРСМ"), рэспубліканскія творчыя конкурсы, акцыя "Пераходны ўзрост" запальвае зоркі" і злёт юнкораў падчас тэматычнай змены ў Нацыянальным дзіцячым аздараўленчым цэнтры "Зубраня".
У творчых конкурсах праекта прымаюць удзел члены БРСМ, заметкі якіх адбіраюцца для публікацыі ў газеце "Пераходны ўзрост" і на сайце www.pvz.by. Пераможцы вызначаюцца па выніках абмеркавання чытачоў газеты "Пераходны ўзрост" і наведвальнікаў сайта. Як правіла, юнакі і дзяўчаты пішуць пра справы ў сваіх пярвічках, дасылаюць фотаздымкі, у якіх галоўныя героі – актывісты маладзёжнай арганізацыі.
– З дапамогай гэтага праекта мы імкнемся падтрымаць таленавітую моладзь свайго раёна, даць ёй магчымасць развіць свае здольнасці і вызначыцца з выбарам прафесіі, – зазначыла першы сакратар раённага камітэта БРСМ.