Самае памятнае – гэта радасць дзяцей і маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, маленькіх пацыентаў дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы ад атрыманых падарункаў, якія перадавалі разам з Дзедам Марозам і Снягуркай, валанцёрамі школ № 3 і № 2 горада Стоўбцы. У падарунках дзеці і маладыя інваліды знайшлі для сябе нямала прыемнага і карыснага – канцылярскія прылады, цацкі. Своеасаблівым творчым падарункам стала праграма "Ражджэственская казка", падрыхтаваная педагогамі Дома творчасці дзяцей і моладзі.
– Дзякуй усім школам, якія зрабілі акцыю такой шчодрай і міласэрнай, – зазначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. – Па традыцыі, вялікі падарунак, прызначаны для выхаванцаў аднаго з дамоў-інтэрнатаў, быў перададзены ў абласны камітэт БРСМ.