Версия для печати

У госці да ветэрана

У госці да ветэрана

З 24 сакавіка па 9 мая ў раёне, як і па ўсёй рэспубліцы, праходзіць грамадзянска-патрыятычная акцыя “Тут жыве ветэран”.

Мэтай правядзення акцыі з’яўляецца захаванне гістарычнай памяці аб перамозе беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На мінулым тыдні памятная шыльда “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!” з’явілася і на доме №10 па вулі-цы Пушкіна ў Уздзенскiм райцэнтры, дзе жыве паважаны ў раёне чалавек Уладзімір Яфімавіч Парабковіч.

У гэты сонечны красавіцкі дзень да ветэрана завіталі члены БРСМ з раённай гімназіі з педагогамі А. Салавей і М. Грудкоўскай, прадстаўніца раённага камітэта ГА БРСМ Л. Нікалаевіч. Пакуль Максім Зуеў замацоўваў на доме ветэрана памятную шыльдачку, яго аднакласнікі Аляксандра Біёнчык, Эльза Аляксеенка, Ганна Бічык, Валерыя Шыбко, Ян Шавель слухалі хвалюючы аповед Уладзіміра Яфімавіча. Расказваючы пра сваё трывожнае юнацтва, ветэран шчыра дзякаваў сваім юным гасцям і жадаў усім толькі мірнага і яснага неба.

Такі візіт для ветэрана стаў асаблівым яшчэ і тым, што адбыўся якраз напярэдадні яго юбілейнай даты. З гэтай нагоды ён таксама прымаў шчырыя віншаванні.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 3889 раз

Дополнительная информация

  • Автор: Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ
  • Фото: Сяргей ШАРАЙ

Галерея изображений

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии