26.04.2019

Чалавек без сябра, што ежа без солі

Чалавек без сябра,  што ежа без солі

Ці задумаваўся кожны з нас, што такое сяброўства і хто такі сапраўдны сябар. Мне здаецца, што такія думкі перыядычна ўзнікаюць у кожнага.

Як адзначыў Сяргей Дубавец: “Паколькі сяброўства – з’ява не зусім зямная, мы не можам самі сваёй воляй ствараць сабе сяброў, але можам быць гатовымі да іхняга з’яўлення”. І сапраўды гэта так. Мы заўсёды сустракаем новых людзей на сваім шляху, але не кожны з іх становіцца сябрам. Ды і наогул, сапраўдных сяброў не так шмат. Я маю на ўвазе тых, каму можна распавесці самае сакральнае, асабістае, падзяліцца важнай для вас інфармацыяй, выказаць думкі і нават адкрыць душу. Мы часта блытаем выпадковых людзей, проста знаёмых, таварышаў з сапраўднымі сябрамі. Сапраўдны сябар – гэта той, якому можна даверыцца, які не падвядзе ў складанай сітуацыі, паспрабуе дапамагчы і абавязкова знойдзе хвілінку, каб удзяліць вам час і пры гэтым не важна, чым ён заняты. Сяброўства – гэта калі вы, нягледзячы ні на якія жыццёвыя моманты, абставіны, занятасць, знойдзіце хвілінку для сябра, бо тут галоўнае, каб быў узаемаабумоўлены абмен, каб не атрымлівалася так, што для вас робяць усё,а вы ў адказ нічога. Сапраўднае сяброўства яно заўсёды двухбаковае, і яно сапраўды дадзена Богам. Як кажа наш мудры народ: “І службу служы, і сябру дапамажы”.

Асабіста з уласнага вопыту магу сказаць, што на маім шляху, пры розных абставінах сустракаліся тыя сябры, якія былі неабходны менавіта ў патрэбны момант, якія заўсёды ідуць па жыцці побач з табой, якія разыходзяцца з табой рознымі сцежкамі, але ўсё роўна застаюцца вернымі сябрамі, і вось пасля такіх сустрэч пачынаеш задумвацца, што сапраўды існуе нейкі боскі сэнс ва ўсім гэтым. Узгадваю аднаго свайго сябра, з якім апошнім часам вельмі рэдка бачуся ў сувязі з рознымі графікамі працы, але якому, нягледзячы ні на што, хочацца патэлефанаваць і паразмаўляць, які адкрыў для мяне новыя гарызонты, дапамог раскрыць тыя здольнасці, пра якія нават я не ведаў, а самае галоўнае, мог падтрымаць і дапамагчы зрабіць выбар у правільным накірунку. Да такіх сяброў заўсёды хочацца вяртацца, такімі нельга раскідвацца, бо пакрыўдзіць чалавека, зрабіць балюча вельмі проста, таму трэба быць уважлівым да тых спраў, якія робіш, асабліва ў дачыненні да сяброў, якія з’яўляюцца сапраўды блізкімі нам людзьмі. Як сказана ў кнізе Выслоўяў Саламонавых (27:5-6): “Лепей адкрыты дакор, чым прыхаваная любоў. Шчырыя дакоры ад таго, хто любіць, і ілжывыя пацалункі ў таго, хто ненавідзіць”. З гэтых слоў разумееш, што сапраўдны сябар заўсёды жадае толькі самага лепшага, карыснага, дае тыя парады і заўвагі, якія яму падказвае яго жыццёвы вопыт і сэрца, бо ён імкнецца дапамагчы.

Карацей, на што варта звярнуць увагу, дык гэта на тое, з кім мы ідзем па жыцці, хто нам гатовы падставіць плячо і каго мы гатовы падтрымаць, навучыцца бачыць праўду і адрозніваць яе ад хлусні, не блытаць сапраўднасць з яе імітацыяй і канешне мець шмат сяброў, бо як кажа народная прыказка: “Чалавек без сябра, што ежа без солі”, з чым не магчыма не пагадзіцца.

21 красавіка 2019г.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 3620 раз

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2019 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»