22.01.2019

Кінь за сабою, а знойдзеш перад сабою!

Кінь за сабою, а знойдзеш перад сабою!

Напачатку новага году давялося ад турыстаў пачуць здзіўленне з іх боку наконт афіцыйнага адзначэння каталіцкага і праваслаўнага Нараджэння Хрыстова, аказалася ім гэта не зразумела.

Пасля маіх тлумачэнняў пра мэтазгоднасць дадзенай з’явы, гістарычныя перадумовы, выказаў думку пра наш вельмі мудры, талернантны, нават геніяльны беларускі народ. Пагадзіцеся, што за часы сваёй эвалюцыі нам ёсць чым ганарыцца і гэта не толькі багатая гісторыя, культура, мова, развітая прамысловасць, уласная дзяржава, але і назапашлівасць, якая дапамагае жыць і развівацца. У чым яна праяўляецца, запытаецеся вы? На мой погляд у тым, што гістарычныя абставіны: войны, акупацыі, падзелы і іншая трасца, навучылі беларусаў замест адмовы ад нечага, назапшваць, а раптам, як кажуць, спатрэбіцца. Вось і атрымалася, што ў нас ва ўсіх напрамках, паралелях, думку можна працягваць бясконца, усяго меней чым па два не бывае, а то і двойчы па два, карацей кажучы, любім мы парнасць, памножанаю ў некалькі разоў і маем рацыю) Дастаткова ўзгадаць святы: Нараджэнне Хрыстова каталіцкае і праваслаўнае, якое святкуецца на дзяржаўным і сямейным узроўнях, бо заўсёды знойдуцца прадстаўнікі розных канфесій сярод блізкіх, сяброй, таварышаў, варта не забыць і Каляды, якім усе людзі рады. Таксама цікавая з’ява з адзначэннем Новага году, а пасля абавязкова і Старога Новага году, а раней памятаю яшчэ і расійскага за гадзіну да нашага, калі ёсць магчымасць чаму і не адзначыць)) Купалле і Іван Купала, адно свята язычніцкае, другое як бы хрысціянскае, але сэнс адзін, толькі даты розныя, што і прыходзіцца ўсім да спадобы)) Шмат іншага можна пералічыць: народныя паэты Янка Купала і Якуб Колас інакш як парай, дублем у свядомасці не асацыіруюцца, дзяржаўны ансамбль “Песняры”, які пакінуты нам ў спадчыну ад Уладзіміра Мулявіна, таксама не застаўся самотным, бо гэтага недастакова, таму і з’явіўся новы паралельны праект “Беларускія песняры”, які таксама перапявае старыя хіты, нават сталіцы у нас дзве, і не толькі таму, што калісьці паралельна на гэтую ролю планаваўся Магілёў, там нават ёсць двайнік Дому Ураду, але нават і таму, што Мінск мае яшчэ адну назву Менск (гістарычную), якая і па сёння ўжываецца, бо многія ёю падпісваюцца і прамаўляюць, а чаму б і не)) У цэлым калі ўзгадаць традыцыйную культуру, то там усё павінна быць да пары: таўкачык і ступа, цот і лішка і шмат іншых прылад і адпаведных забабонаў. Узгадваю свайго дзеда Віктара, у якога ўсяго было па некалькі, а раптам, што небудзь зломіцца, таму абавязкова павінна быць замена, і гэта правільна. Умець захоўваць, памнажаць, знаходзіць сэнс у тым, дзе іншыя яго не бачаць, неад’емная частка нашага менталітэту і нават імунітэту, бо пагадзіцеся, што адметнасць і выжывальнасць беларусаў у самыя розныя часы, стварэнне незалежнай дзяржавы – гэта наша запасліваць, што можна разглядаць як гаспадарлівасць, бо ў беларуса няма нічога непатрэбнага, яно заўсёды чакае свайго часу і абавязкова дапаможа, і не важна матэрыяльнае яно ці нематэрыяльнае, на ўзроўні рэчаў, прадметаў ці ідэй, важна, што займае пачэснае месца на сваёй паліцы і абавязкова будзе прыменена, калі не табою, то тваімі блізкімі, таварышамі ці нашчадкамі. Я і зараз выкарыстоўваю пэўныя дзедаўскія рэчы: валёнкі, прылады працы, кувалды, молаты, касу, маслабойку і інш, якія набылі новы сэнс, мы і зараз карыстаемся тымі напрацоўкамі продкаў (БЕЛАЗ, МАЗ, МТЗ, ЛУЧ і інш), ствараем новую культуру на аснове традыцый і разам ідзем у будучыню, скараючы новыя вяршыні і назапашваючы ўласны вопыт, дабрабыт, духоўныя і матэрыяльныя багацці, якія абавязкова спатрэбяцца наступным пакаленням, бо як гаворыць народная мудрасць: “Кінь за сабою, а знойдзеш перад сабою”.

Усім міру, дабра, святла і назапашлівасці канешне!))  21 студзеня 2019

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 3091 раз

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2019 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»