Усе ўмовы для актыўнага адпачыку

Усе ўмовы для актыўнага адпачыку

Зіма – час катання на лыжах і каньках, хакейных баталій, гульняў у сняжкі і іншых забаў.

Снежнае і ў меру марознае надвор’е - добрая нагода актыўна правесці час з сям’ёй, сябрамі, блізкімі, змяніць штодзённае жыццё перад камп’ютарам, тэлевізарам, у офісе, спортзале на прыгожыя краявіды лыжнай трасы, асабліва, калі яна праходзіць праз лясны масіў, ці пабавіць час на адкрытым катку, альбо ў парку, дыхаючы вольным паветрам і атрымліваючы асалоду ад пейзажу. Дарэчы, лядовыя каткі і хакейныя каробкі заліты ва ўсіх гарадах нашай краіны, у большасці аграгарадкоў і буйных вёсак лыжныя трасы таксама паўсюдна ёсць, а калі няма, то, як кажуць, ёсць чарговая магчымасць дапамагчы іншым і пракласці лыжню самому. Што для гэтага неабходна, здаецца амаль нічога: жаданне, трошачкі вольнага часу, адпаведнае адзенне і спартыўны інвентар. З інвентаром пытанняў няма, яго можна з лёгкасцю і без значных выдаткаў для бюджэту арэндаваць, з адзеннем таксама, бо гэта не абавязкова павінен быць прафесійны камбінезон, а вось з вольным часам і жаданнем узнікаюць цяжкасці. Дакладней з жаданнем, бо калі яно ёсць, вольны час раптоўна знаходзіцца. Таму і паўстае пытанне, як заахвоціць пасіўную частку моладзі да актыўнага адпачынку. Ёсць некалькі складнікаў: папулярызацыя праз сацыяльныя сеткі, СМІ адзначаных напрамкаў адпачынку, меркаванні вядомых асоб (аўтарытэтаў) з шэрагу спартсменаў, акцёраў, музыкаў і інш., рэклама аб’ектаў, дзе можна пакатацца, узяць інвентар і канешне асабісты прыклад, уплыў блізкіх, сяброў, калег, начальства, які б падштурхнуў маладога чалавека праявіць сябе ў новым амплуа, асабліва калі ён дагэтуль лічыў сябе не спартыўным, ці не здольным да зімовых відаў спорту, альбо баяўся холаду і г.д.

Асабіста мне падабаюцца лыжы, у гэтым сезоне ўжо некалькі разоў атрымалася выбрацца пакатацца як на “горных”, так і на “класічных”. Што тычыцца горных, то пашанцавала патрапіць на начныя катанні лыжа-ролернай трасы ў Лагойску, неверагоднае адчуванне, дэмакратычны кошт, схілы для рознага ўзроўню майстэрства, чатыры гадзіны атмасферы, музыкі, конкурсаў, разнастайных уражанняў, гарачая гарбата і канешне добрая магчымасць правесці час з сябрамі, ды яшчэ і мышцы патрэніраваць. Усіх запрашаю, не пашкадуеце! Класічныя лыжы адзець атрымалася на “Калядным забегу” ў Чэрвені)) Спадабалася тое, што для ўсіх жадаючых спартыўны інвентар выдаваўся бясплатна, на такой жа аснове была арганізавана гарбата. Катайся хто хоча, аж да ночы, бо як паведамілі ў Фізкультурна-аздараўленчым комплексе, яны працуюць да 22.00. Што яшчэ неверагоднага было на той лыжні, дык гэта канешне атмасфера міру, сяброўства, калядных цудаў, найпрыгажэйшы лес, нават “Пан лес”, як калісьці напісаў паэт Анатоль Сыс. Пакатацца на лыжах прыйшлі вядомыя спартсмены і аматары, інтэлегенцыя і прадстаўнікі рабочых прафесій, моладзь і пенсіянеры, кіраўніцтва раёну, адным словам абсалютна розныя людзі, але аб’яднаныя адной мэтай – здаровым і актыўным ладам жыцця. Як кажуць, у лазні і на лыжах усе роўныя ад салдата да генерала. Пакуль каталіся, да нас падцягнуліся людзі, якія проста гулялі па парку, ці праходзілі побач. Вось ён уласны прыклад. Як гаворыць народная мудрасць: Лепш адзін раз пабачыць, чым 100 разоў пачуць.

Карацей кажучы, раю ўсім далучацца праз зімовыя віды спорту да здаровага ладу жыцця, станоўчых эмоцый, прыроды роднага краю і канешне актыўнага адпачынку, для якога ў нашай Беларусі зроблены ўсе ўмовы.

08 студзеня 2019г.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 2060 раз

Галерея изображений

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2019 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»