27.12.2018

Перспектыўны напрамак

Перспектыўны напрамак

Вёска, пасёлак, аграгарадок, мястэчка -  перспектыўны напрамак развіцця Беларусі. Гэта фраза гучыць паўсюль: з тэлеэкранаў, перыядычных выданняў, з вуснаў чыноўніцтва і грамадскага сектару. І сапраўды, як раней  так і зараз там шмат чаму ёсць павучыцца, дастаткова ўзгадаць “Новую зямлю” Якуба Коласа.

Але чаму вёскі знікаюць, а моладзь не хоча пераязджаць у аграгарадкі? Падчас шматлікіх вандровак па родным краі часта звяртаю ўвагу на вёсачкі, якія, нажаль, усё больш страчваюць сваю самабытнасць, а некаторыя наогул застаюцца без жыхароў, дамы пустуюць, калі ў буйных гарадах чарга па жыллё. Чаму так адбываецца? Што рабіць, каб захаваць малыя населеныя пункты? Здаецца, усё проста.  Мець уласную хату, кавалак зямлі  - і жыві на здароўе. Але ж маладому чалавеку гэтага недастаткова, бо хочацца неяк пасля працы кудысьці выйсці, наведаць дыскатэку альбо аматарскае аб’яднанне, ці заняцца іншымі справамі, якія немагчыма рэалізаваць у хатніх умовах. Самарэалізацыя – вось асноўная прычына, якая прымушае моладзь з’язджаць з сельскай мясцовасці. У маладосці  найбольш даступныя самыя складаныя віды прафесійнай дзейнасці, даволі інтэнсіўна адбываюцца зносіны, лягчэй усталёўваюцца і развіваюцца адносіны сяброўства і кахання. Маладосць лічыцца аптымальным часам для самарэалізацыі. Цяжкасці, якія ўзнікаюць,  не з'яўляюцца праблемай, а спадарожныя ім сумненні і няўпэўненасць хутка праходзяць, актыўна шукаюцца новыя магчымасці дасягнення мэт. Галоўнае  - стварыць усе ўмовы, каб маладому сельскаму жыхару не трэба было назаўсёды пераязджаць у буйны горад. Для гэтага трэба працоўнае месца і сацыяльная інфраструктура: Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы садок, школа, ФАП, крамы, кавярні і інш. Асабліва сярод усяго гэтага хачу вылучыць не працоўнае месца, бо калі ёсць жаданне, то можна працаваць не толькі ў дзяржаўным сектары, але і ў прыватным, займацца прадпрымальніцтвам, адкрыць вытворчасць, ва ўмовах ІТ – тэхналогій, каб працаваць, неабавязкова нават з дому выходзіць, і не краму, бо прадукты і адзенне можна замовіць праз інтэрнэт, а менавіта ўстановы вольнага часу, бо займацца ў тэатры  ці спяваць у рокгурце дома не атрымаецца, патрэбныя адпаведныя ўмовы: сцэна, апаратура, спецыялісты. Святы -  таксама важная ўмова, бо чалавеку неабходна адпачываць і не проста, а лепш з сэнсам, культурай і традыцыямі. Прымаючы ўдзел  у розных святах у розных мясцінах, мне заўсёды прыемна пабачыць актыўнасць і энтузіязм клубных работнікаў, настаўнікаў, якія сумленна і прафесійна выконваюць сваю працу. Шкада, што ў пэўных вёсках ужо няма клуба, а ў школе засталося 20 вучняў, але людзі,  якія засталіся, не адчайваюцца, годна жывуць, працуюць і адзначаюць святы. Усяго гэтага магчыма пазбегнуць, галоўнае -  мець жаданне на аднаўленне, стварэнне вёсак-аграгарадкоў новага тыпу, якія будуць увасабляць маленькі гарадок з інфраструктурай і добрым архітэктурным рашэннем, транспартнымі развязкамі і ўтульнымі вулачкамі, захоўваць аўтэнтычнасць і спалучаць традыцыі і сучаснасць.

Упэўнены, што вёскі адновяцца ў новым выглядзе, але і мы - грамадзяне, павінны праявіць патрыятызм, неабыякавасць і прыкласці максімум намаганняў, каб утрымаць гэты жыццёва неабходны любой дзяржаве "фар-пост"  і не даць загінуць малым населеным пунктам, бо страціўшы іх, згубім часцінку саміх сябе.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 2006 раз

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2019 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»