Цэнтр Еўропы

Цэнтр Еўропы

Кахаю...
Люблю...
Беларускаму краю
бясконца я слова «люблю» паўтараю.
#ДанутаБічэль

Не кожная краіна можа пахваліцца такім добрым геаграфічным становішчам, як наша. Пагадзіцеся, што знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, з пункту гледжання турыстычнага, эканамічнага, гандлёвага і іншых патэнцыйных магчымасцяў, хацела б любая дзяржава. Дарэчы, геаграфічны цэнтр Еўропы размешчаны ў Віцебскай вобласці, паблізу возера Шо, умоўны пункт — ля берага возера Івесь у аднайменным пасёлку. Але быць у цэнтры і з’яўляцца цэнтрам – дзве вялікія розніцы. Беларусь доўгія гады ад часоў Вялікага княства мела свае перамогі і наканаванне, аб’ядноўвала, падтрымлівала нацыі і народы, засноўвала дзяржавы, была і ёсць прыкладам міру, стваральнай сілы, светачам для тых, хто заблукаў на раздарожжы, краінай любові і святла, такой, якой і павінна быць краіна ў цэнтры, якую ў свеце называюць сэрцам Еўропы, якое пульсуе і напаўпомвае ўвесь арганізм, артэрыі энергіяй, дае рух, моц, жыццё ўсяму. Хтосьці магчыма запытаецца, чаму менавіта сэрцам, а не душой Еўропы? Адказ вельмі просты: душа Еўропы належыць кожнай яе краіне, наш кавалак таксама маецца, але пра гэта трошачкі далей.

Калі прыгледзецца, то быць у цэнтры – гэта не толькі выгоды, але і вялікая адказнасць перад сваім і іншымі народамі, бо ўся гісторыя нашага краю сведчыць пра тое, што беларусы часта ахвяравалі сябе дзеля іншых культур: Ігнат Дамейка, Тадэвуш Касцюшка, Генрык Сянкевіч, Фёдар Дастаеўскі і іншыя, у нас часта пачыналіся і завяршаліся войны і рэвалюцыі: бітва на рацэ Беразіне, першы з’езд РСДРП, які паклаў пачатак СССР, Белавежскія пагадненні, якія яго скасавалі, спіс можна доўжыць бясконца. Галоўнае, разумець місію, якую мы нясём усяму свету, адчуць пакліканне нашага народу, бо жыць і працаваць на перасячэнні шляхоў не проста, а часамі і вельмі цяжка, трэба быць падрыхтаваным духоўна і маральна, ведаць сутнасць Беларусі, адчуць рытм сэрца. Сэрца – гэта сімвал у тым ліку і любові, кахання. Шлях Беларусі – гэта шлях любові.

Трошачкі пра шлях любові і беларускую душу пагаворым далей. Беларусь – краіна сапраўдных талентаў, геніяў, творцаў, якіх любім не толькі мы, але і ўвесь свет. Адным з такіх творцаў, кампазітар не толькі з сэрца Еўропы, але і з сэрца Беларусі, што сімвалічна, быў Ігар Лучанок, ураджэнец Мар’інай Горкі. Ягоная музыка на вершы класікаў: Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова і іншых паэтаў стала класікай. Такія хіты як: «Балада пра Мінск», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Верасы», «Алеся», «Спадчына», «Вераніка», «Мой родны кут», «Полька беларуская», «Венскі вальс», «Ой у лесе, у гушчары», «Зачарованая мая», «Трэба дома бываць часцей», «Бярозка» – сталі класічнымі і любімымі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Ігар Лучанок сапраўды быў народным кампазітарам, чалавекам, які праз музыку раскрыў беларускую душу, сэрца. Песні кампазітара, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сталі "залатымі шлягерамі на ўсе часы, эталонам прафесійнага майстэрства, неад'емнай часткай скарбніцы нацыянальнай культуры”. Памяць пра Ігара Лучанка, упэўнены Прэзідэнт, захаваецца ў сэрцы кожнага беларуса. Таму наша задача захаваць памяць не толькі праз папулярызацыю і праслухоўванне, знаёмства з творчасцю слыннага земляка, але і праз ушанаванне ў назвах вуліц, музычных школ, стварэння скульптурных кампазіцый і іншых формаў удзячнасці.

Жыць у самым цэнтры Еўропы, быць яе сэрцам – гэта ў тым ліку ўмець ушаноўваць нашую памяць пра нашых славутых асоб, тую дзейнасць, якую яны ажыццявілі, і тыя добрыя справы, якія яны рабілі дзеля нас, і якія мы гатовыя зрабіць сёння, дзякуючы іх спадчыне, на карысць Беларусі і ўсяго свету.

21 студзеня 2020г.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 1384 раз

Галерея изображений

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2019 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»