Print this page
Last modified on: 31.01.2019

Кветкі Вялікай Перамогі

Кветкі Вялікай Перамогі

У юбілейны год 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ініцыіраваў правядзенне штогадовага рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”.

Сімвалам патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі” з'яўляецца бутаньерка, якая складаецца з яблыневага суквецця і чырвона-зялёнай стужачкі.

Яблыневае суквецце – гэта сімвал чысціні, свежасці, вясны, адраджэння, пачатку новага жыцця, што перадае агульнанародную радасць усіх пакаленняў беларусаў у сувязі з Днём Вялікай Перамогі. У той жа час, у народных славянскіх традыцыях яблыня з'яўляецца магутным сімвалам, які адлюстроўвае бесперапынную памяць, што злучае пакаленні людзей, якія сышлі і тых, якія жывуць зараз.

Вобраз квітнеючага яблыневага саду адлюстроўвае ўрадлівасць, дабрабыт, дынамічнае развіццё, поспех і росквіт суверэннай незалежнай Беларусі.

Прысутнасць чырвона-зялёнай стужачкі падкрэслівае гістарычную значнасць у беларускім грамадстве Дня Перамогі, яго вялікую ролю ў станаўленні і развіцці краіны.

Старт патрыятычнаму праекту “Кветкі Вялікай Перамогі” дадзены ў студзені 2015 года на 42-ым З'ездзе ГА "БРСМ" і падтрыманы Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам.

Rate this item
(0 votes)
Read 2613 times