Print this page

Маладым — і гонар, і дарога

Маладым — і гонар, і дарога

Сафія Плотнікава — вучаніца 10 класа гімназіі. Сёлета яна заняла трэцяе месца на абласной алімпіядзе па рускай мове і літаратуры.

Цяга да паглыбленага вывучэння гэтых прадметаў у Сафіі ўзнікла яшчэ ў пятым класе. Гэта працаздольная і начытаная вучаніца, з ёй цікава размаўляць. Разважае яна як дарослы чалавек: умее аналізаваць, рабіць высновы, мае асабісты пункт гледжання. Яшчэ — любіць слухаць музыку, маляваць, піша вершы.

Мікалай Скараход, дзякуючы сваёй настойлівасці, высокай канцэнтрацыі ўвагі і вялікаму жаданню перамагчы, стаў пераможцам раённай алімпіяды па матэматыцы. Вучоба даецца хлопчыку лёгка, ёсць здольнасці да дакладных навук. Мікалай — гонар школы, а цяпер — і раёна.

Гэтыя школьнікі таленавітыя, разумныя. Імі ганарацца бацькі, сябры, школа. Не выключана, што ў будучым будзе ганарыцца і краіна.

Rate this item
(1 Vote)
Read 3923 times

Additional Info

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ

Login to post comments