Print this page
Last modified on: 31.01.2019

Адкрыты дыялог «Моладзь і выбары – формула адказнасці»

Адкрыты дыялог «Моладзь і выбары – формула адказнасці»

Праект БРСМ “Адкрыты дыялог” выходзіць на міжнародны ўзровень. Гэта адзначыў дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, палітычны аналітык і тэлевядучы Вадзім Гігін, які быў вядучым “Адкрытага дыялогу” ў міжнародным моладзевым лагеры “Бе-La-Русь” ля Кургана Дружбы на стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі.

Гэты праект БРСМ стартаваў у Беларусі каля двух гадоў таму. Дыскусіі і дэбаты ў фармаце “Адкрытага дыялогу” праходзяць у краіне, на гэтай пляцоўцы паднімаюцца самыя розныя праблемы, гучаць вострыя пытанні. Зараз “Адкрыты дыялог” выходзіць на міжнародны ўзровень, паколькі ён становіцца адным з мерапрыемстваў міжнароднага беларуска-расійска-латвійскага лагера.

Тэма “Адкрытага дыялогу” на Кургане Дружбы – “Моладзь і палітыка”. Яна актуальная для прадстаўнікоў трох краін, таму што ў кожнай з дзяржаў цяпер праходзяць выбарчыя кампаніі. Больш падрабязную інфармацая ТУТ

Праект БРСМ “Адкрыты дыялог” стартаваў як шырокая дыскусійная пляцоўка, якая дала магчымасць моладзі Беларусі падымаць самыя вострыя праблемы і задаваць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам органаў улады, палітыкам, прадпрымальнікам, грамадскім дзеячам. З цягам часу гэты праект набыў маштаб сапраўднага грамадскага руху. Акцыі ў фармаце “Адкрытага дыялогу” праходзілі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Падобнага роду дэбаты сталі яшчэ адной формай прамога кантакту ўлады і грамадзян, эфектыўным інструментам развіцця грамадзянскай супольнасці.

03.08.2016 у 11.00 у прэс-цэнтры БелТА прайшла анлайн-канферэнцыя “Адкрыты дыялог “Моладзь і выбары: формула адказнасці”. Больш падрабязную інфармацыю чытайце ТУТ.

 

Rate this item
(0 votes)
Read 2583 times

Media