Print this page
Last modified on: 20.02.2019

Сімволіка

Сімволіка

Сцяг Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (далей сцяг) – гэта афіцыйны сімвал ГА “БРСМ”, служыць знакам адрознення і прыналежнасці Саюзу моладзі.

Сцяг ГА “БРСМ”

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае двухбаковае палотнішча чырвонага і зялёнага колераў. На адным баку Сцяга пасярэдзіне палотнішча знаходзіцца абрэвіятура БРСМ, напісаная вялікімі залатымі літарамі. Зялёную частку палотнішча ўпрыгожвае залатая лаўровая галіна. На іншым баку Сцяга, у цэнтры чырвонай часткі палотнішча – залаты надпіс Грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Чырвонае поле Сцяга – сімвалізуе гераічнае мінулае камсамола. Размешчаная ўнізе дугападобная зялёная паласа, сімвалізуе цяперашняе маладое пакаленне. Лаўровая галіна сімвал перамогі, нясе інфармацыю аб правапераемнасці пакаленняў.

Сцяг выкарыстоўваецца ў час правядзення З’ездаў, Пленумаў, Бюро ЦК ГА “БРСМ”, афіцыйных урачыстых мерапрыемстваў, звязаных з ушанаваннем, узнагароджаннем членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прыёмам у шэрагі ГА “БРСМ”, пры рэалізацыі праектаў і праграм ГА “БРСМ”.

 

Лицевая сторона

Оборотная сторона


Эмблема ОО «БРСМ»


Білет члена ГА «БРСМ»

Моладзевы білет – твая сацыяльная падтрымка!

Адноўлены моладзевы білет арганізацыі ўяўляе сабой пластыкавую картку, якая ўключае ўсю неабходную інфармацыю, у тым ліку асабістыя дадзеныя яе трымальніка, а таксама іншыя звесткі. На адным баку білета пазначаны: прозвішча, імя, імя па бацьку члена арганізацыі, дата яго нараджэння, дата і месца выдачы білета, а таксама фатаграфія і асабісты нумар. Кожнай картцы прысвоены ўнікальны код прыналежнасці да вобласці і канкрэтнага тэрытарыяльнага камітэта – аналаг аўтамабільныя нумары.

Неабходна падкрэсліць, што партнёрам праекта БРСМ “Маладзёжны білет-твая сацыяльная абарона!” выступіла беларуская кампанія «Autоhelp» – адна з найбуйнейшых праграм лаяльнасці ў межах Беларусі: гэта больш за 550 тысяч актыўных картак, сотні пунктаў іх прыёму.

Новы маладзёжны білет сапраўды стане рэальнай сацыяльнай падтрымкай кожнага члена самай масавай маладзёжнай арганізацыі краіны. Яго ўладальнік аўтаматычна становіцца ўдзельнікам дысконтнай праграмы кампаніі "Autоhelp" і зможа скарыстацца паслугамі партнёраў гэтай сістэмы: купіць са зніжкай тавары, прыняць удзел у эксклюзіўных акцыях як у г. Мінску і абласных цэнтрах, так і ў невялікіх населеных пунктах па ўсёй Беларусі.

Новы маладзёжны білет дазваляе БРСМ не толькі выкарыстоўваць ў рабоце сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, але і ўкараніць элементы электроннага дакументаабароту. Саюз моладзі забяспечыць дасканалы ўлік і перамяшчэнне членаў арганізацыі па прынцыпе "аднаго акна", а таксама, што немалаважна, прадаставіць рэальныя дадатковыя магчымасці кожнаму члену Саюза.

З улікам арганізацыйных момантаў па стварэнні і ўкараненні новага моладзевага білета БРСМ сумесна з зацікаўленымі быў праведзены цэлы комплекс арганізацыйна-тэхнічных рашэнняў; распрацавана адзіная цэласная сістэма кіравання ўліку і перамяшчэння членаў арганізацыі з цэнтралізаванай базай дадзеных; створаны новы моладзевы білет, прапрацаваны ўсе нюансы, звязаныя з яго напаўненнем, вырабам і функцыяналам.

brsm autohelp 02

Лицевая сторона

brsm autohelp 02 2

Оборотная сторона


Логотип Минской областной организации ОО «БРСМ»

Rate this item
(0 votes)
Read 2933 times