У рабоце мерапрыемства прынялі ўдзел метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Севярын і педагог-псіхолаг Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Наталля Шаранговіч. Час непрыкметна праляцеў за цікавымі гутаркамі і трэнінгамі, што дазволіла маладым людзям пазнаёміцца, раскрыцца, атрымаць карысную і цікавую інфармацыю.
Прыемным момантам стала і цырымонія ўзнагароджання лідараў лепшых пярвічак. Так, граматамі за актыўны ўдзел у рэалізацыі праектаў і праграм грамадскага аб’яднання “БРСМ” і творчы падыход у рабоце з моладдзю адзначаны сакратары пярвічных арганізацый ЦБП № 619 у г. Мядзел філіяла № 601 ААТ “ААБ “Беларусбанк” Марта Крыштопа, Нарацкага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” Наталля Чумасава і ААТ “Сваткі” Кацярына Барысевіч.